Беларуская Служба

У Мінску маладога біёлага судзяць за фінансаванне «экстрэмізму»

18.04.2024 18:46
Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення свабоды.
Валерый Залівака крыніца: акаўнт Валерыя Залівакі ў ВКонтакте

Працэс над маладым біёлагам Валерыем Залівакам пачаўся сёння ў Мінскім гарадскім судзе. 

Маладому чалавеку 32 гады. Ён – жыхар беларускай сталіцы. Залівака вучыўся на Біялагічным факультэце БДУ. Ён таксама захапляецца фантастыкай, малюе на камп'ютары і любіць музыку ў стылі метал. 

Невядома, калі яго затрымалі, але ў сацсетках у апошні раз мужчына быў бачны ў канцы студзеня. 

Лукашысты Заліваку абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса - фінансаванне экстрэмісцкага фармавання і фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці. За гэта яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення свабоды.

вс