Беларуская Служба

«Я заклікала працягваць падтрымку грамадзянскай супольнасці і медыя». Ціханоўская расказала пра вынікі перамоў з лідарамі G7

19.04.2024 11:12
На сустрэчы міністраў «вялікай сямёркі» ці G7 упершыню ў гісторыі была прадстаўленая Беларусь.
                          .    G7  , 18  2024 .
Лідэрка беларускіх дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская на сустрэчы з кіраўніком МЗС Вялікабрытаніі Дэвідам Кэмеранам і вярхоўным прадстаўніком Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпам Барэлем. Саміт кіраўнікоў МЗС G7 у Італіі, 18 красавіка 2024 года. Фота: Офіс Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская прыцягнула ўвагу вядучых палітыкаў свету – Энтані Блінкена, Аналены Бербак, Дэвіда Кэмерана, Стэфана Сэжурнэ, Мэлані Жалі, Жазэпа Барэля, Антоніо Таяні – да гуманітарнага крызісу ў нашай краіне і яе паўзучай акупацыі Расіяй. Таксама лідарка заклікала ўдзельнікаў да пошуку шляхоў вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў.

Пасля завяршэння мерапрыемства беларуская лідарка эксклюзіўна падзялілася вынікамі івэнту G7.

«На сустрэчах я заклікала міністраў працягваць падтрымку нашай грамадзянскай супольнасці і медыя, а таксама распавяла пра палітвязняў: нашыя людзі паміраюць у турмах. Мы гаварылі пра прыцягненне рэжыму да адказнасці – не толькі за вайну супраць Украіны, але і за рэпрэсіі супраць беларусаў», — распавяла Святлана Ціханоўская.

«У гэтыя дні прымаецца важнае рашэнне аб дапамозе Украіне – і я спадзяюся, што яно будзе прынятае. Бо лёсы нашых краін узаемазвязаныя», — дадала палітык.

вх