Беларуская Служба

Айцішнікі ўжо амаль не бягуць з Беларусі, расіяне наймаюць усіх

19.04.2024 11:47
Гэта ўзровень працаўладкавання прыкладна як ў 2023-ім годзе.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Pixabay

У асобных буйных кампаніях з беларускімі каранямі наём супрацоўнікаў фактычна замарожаны (EPAM, Exadel).

Многія заходнія замоўцы па-ранейшаму блакіруюць опцыю працы з беларускай лакацыяй. Некаторыя замежныя заказчыкі сыходзяць з краіны. У той жа час расійскія кампаніі больш актыўна пашыраюцца ў Беларусі.

Кожны тыдзень з'яўляюцца новыя прапановы аб рабоце ад кампаній, якія з'явіліся ў Беларусі за апошнія 2-3 гады.

Усяго з пачатку другой хвалі рэлакацыі (з лютага 2022 года) ІТ-сектар страціў толькі па афіцыйных дадзеных каля 23,6 тысячы чалавек. Рэальныя страты галіны могуць быць значна вышэйшыя.

devby.io/вх