Беларуская Служба

Зорку беларускага «Што? Дзе? Калі?» Фёдара Шведава прызналі палітвязнем

19.04.2024 14:22
У Беларусі на сённяшні дзень 1тыс. 395 палітычных зняволеных.
Фёдар Шведаўкрыніца: YouTube/screen

Зорку беларускага «Што? Дзе? Калі?» Фёдара Шведава прызналі палітвязнем. 19 красавіка ў Гродне за данаты 2020-2021 гадоў ён быў прыгавораны на 3 гады і 6 месяцаў абмежавання свабоды з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, г.зн на «хімію», паведамляе «Еўрарадыё». 

Беларускія праваабаронцы дадалі ў спіс палітвязняў 11 прозвішчаў. Акрамя Шведава, у ім Аляксандр Верасовіч, Віктар Сачкоўскі, Аляксандр Цярэшчанка, Яўген Філіповіч, Сяргей Шэлег, Канстанцін Шастоў, Сяргей Забеліч, Дар'я Хмяльніцкая, Віталь Чопік і Артур Роліч. 

Яны асуджаныя па абвінавачванні ў «фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання» ці «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці і тэрарызму». Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення. 

У Беларусі на сённяшні дзень 1 тыс. 395 палітычных зняволеных.

вс