Беларуская Служба

У МУС пацвердзілі смерць палкоўніка, які кіраваў разгонам пратэстаў у Пінску

19.04.2024 17:10
Пра смерць палкоўніка, які апошнім часам узначальваў Ленінскі РАУС Брэста, стала вядома 15 красавіка, але дагэтуль афіцыйнага пацвярджэння не было. 
Дзмітрый Каравякоўскікрыніца: brestcity.com

У МУС афіцыйна пацвердзілі “раптоўную” смерць палкоўніка Дзмітрыя Каравякоўскага, які кіраваў разгонам пратэстаў у Пінску, паведамляе сайт “Зеркало”. Афіцыйнае пацвярджэнне апублікавала ведамаснае выданне “На страже”. 

У публікацыі гаворыцца, што ён “раптоўна памёр” на 48-м годзе жыцця. Выданне не ўдакладняе, што стала прычынай смерці Каравякоўскага. 

Пра смерць палкоўніка, які апошнім часам узначальваў Ленінскі РАУС Брэста, стала вядома 15 красавіка, але дагэтуль афіцыйнага пацвярджэння не было. 

У жніўні 2020 года ён працаваў начальнікам міліцыі ў Пінску і асабіста кіраваў разгонамі падчас пратэстаў у горадзе. Вядомы ён таксама каментаром для дзяржтэлеканала “Беларусь 1”. У ім Каравякоўскі заявіў пра бясшкоднасць гумовай дубінкі: “Яна даволі-такі эластычная, мяккая і пры ўжыванні яе па целе не наносіць сур'ёзных траўмаў. Гэта сінякі, удары, але не больш за тое”, - звяртае ўвагу “Еўрарадыё”.

вс