Дзяржаўны дэпартамент Злучаных Штатаў паведаміў пра ўвядзенне новых санкцыяў у дачыненні да Мінскага заводу колавых цягачоў (МЗКЦ). Прадпрыемства сумесна з некалькімі кітайскімі кампаніямі абвінавачваюць у тым, што яны дапамагаюць Пакістану вырабляць зброю масавага знішчэння.
«Мінскі завод колавых цягачоў пастаўляў шасі для адмысловых транспартных сродкаў для пакістанскай праграмы дальніх балістычных ракет. Такія шасі выкарыстоўваюцца Нацыянальным комплексам развіцця пры Мінабароны Пакістана ў якасці дадатковага абсталявання для запуску балістычных ракет», – паведамляе Дзярждэпартамент ЗША.
Акрамя МЗКЦ, у амерыканскі санкцыйны спіс трапілі і тры кампаніі з Кітая. Гэта «Xi’an Longde Technology Development Company Limited», «Tianjin Creative Source International Trade Co Ltd» і «Granpect Company Limited». Іх таксама абвінавачваюць у перадачы ракетных тэхналогій і рухавікоў Пакістану.
МЗКЦ, а таксама яго кіраўнікі Аляксей Рымашэўскі і Аляксандр Вецыяневіч, ужо знаходзяцца пад санкцыямі ЗША з 25 лютага 2022 года за саўдзел беларускага рэжыму ў вайне супраць Украіны, піша «Белсат».
вс