Беларуская Служба

На свабоду выйшаў лідар «Гавары праўду» і кандыдат у прэзідэнты Андрэй Дзмітрыеў

20.04.2024 13:37
Палітык і грамадскі дзеяч быў затрыманы ў студзені 2023 года і прыгавораны да аднаго года і шасці месяцаў пазбаўлення свабоды.
Андрэй Дзмітрыеўкрыніца: Facebook

Сёння на свабоду выйшаў лідар «Гавары праўду» і кандыдат у прэзідэнты 2020 года Андрэй Дзмітрыеў. Ён адбываў тэрмін у віцебскай калоніі.

Палітык і грамадскі дзеяч быў затрыманы ў студзені 2023 года і прыгавораны да аднаго года і шасці месяцаў пазбаўлення свабоды за арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Пазней рэжым унёс Дзмітрыева ў «спіс экстрэмістаў», а праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Падчас адбывання пакарання ў яго памерла маці.

вс