Беларуская Служба

Праваабаронцам вядома не менш чым пра 255 палітвязняў, якія знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы

21.04.2024 09:18
«Я, напэўна, проста памру тут». Праваабронцы паведамляюць, хто з беларускіх палітзняволеных знаходзіцца ў асаблівай рызыцы за кратамі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ErikaWittlieb/CC0 Public Domain/pixabay.com

Праваабаронцам вядома не менш чым пра 255 палітвязняў, якія знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. Сярод іх:

  • 93 чалавекі ў цяжкім стане здароўя;
  • 63 сталых чалавекі, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто з іх таксама мае вялікія праблемы са здароўем);
  • 40 шматдзетных маці і бацькоў;
  • 23 маладзёна, якія былі затрыманыя непаўнагадовымі;
  • 16 чалавек з інваліднасцю;
  • 10 чалавек з ментальнымі разладамі;
  • Вядома пра як мінімум 5 сямей, дзе абодва бацькі знаходзяцца за кратамі.

Самы старэйшы з палітвязняў — 76-гадовы Міхаіл Ляпейка з Магілёву, які быў накіраваны на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным шпіталі за абразу Лукашэнкі.

ав/Вясна

На свабоду выйшаў лідар «Гавары праўду» і кандыдат у прэзідэнты Андрэй Дзмітрыеў

20.04.2024 13:37
Палітык і грамадскі дзеяч быў затрыманы ў студзені 2023 года і прыгавораны да аднаго года і шасці месяцаў пазбаўлення свабоды.