Беларуская Служба

Пабачыў свет «Турэмны зборнік. Творы беларускіх палітвязняў 2020 – 2023»

23.04.2024 12:11
Алена Лапцёнак: Ён працягвае тэму палітвязняў, таму што пра іх варта казаць.
:
Фота:ПЦ "Вясна"

Выйшла друкаванае выданне «Турэмны зборнік. Творы беларускіх палітвязняў 2020 – 2023». Яго першая прэзентацыя адбудзецца ў Вільні 25 красавіка, дзе можна будзе бясплатна атрымаць кнігу. Праваабаронцы цэнтр «Вясна» прыводзіць словы укладальніцы і рэдактаркі зборніка Алены Лапцёнак:

«Калі я паказала гэты зборнік аднаму чалавеку, ён сказаў: "Навошта множыць пакуты?" Але на мой погляд, гэты зборнік не множыць пакуты. Ён працягвае тэму палітвязняў, таму што пра іх варта казаць. Людзі знаходзяцца ў няволі за свае перакананні! Пра іх варта казаць штодня. І такі зборнік — гэта лепшая нагода пагаварыць не проста нават пра палітвязняў, а пра тое, што робіцца ў іх у душы, што яны перажываюць, які ў іх настрой».

Прэзентацыя «Турэмнага зборніку. Творы беларускіх палітвязняў 2020 – 2023» адбудзецца ў Вільнюсе ў Беларускім доме (Vilniaus gatve, 20) 25 красавіка ў 18 гадзін.

ПЦ "Вясна"

нг