Беларуская Служба

Мужчынам прызыўнога ўзросту могуць абмежаваць выезд за мяжу

23.04.2024 18:07
Абмежаванне будзе дзейнічаць на час прызыву.
Ілюстрацыйны здымакфота: Kosmogenez/ Shutterstock

Рэжым Лукашэнкі рыхтуецца абмежаваць права выезду з Беларусі для мужчын прызыўнога ўзросту — гэта 18-27 гадоў. Пра гэта паведамляе арганізацыя былых сілавікоў BELPOL са спасылкай на свае крыніцы ў Мінабароны РБ.

Новыя правілы, нібыта, мяркуецца ўвесці, грунтуючыся "нацыянальнымі інтарэсамі" краіны.

Паведамляецца, што гэтае абмежаванне будзе ўводзіцца аўтаматычна разам з публікацыяй указу Лукашэнкі пра чарговы вайсковы прызыў. Яно будзе дзейнічаць на час прызыву. У Беларусі прызыўныя мерапрыемствы ладзяцца двойчы на год — увесну і ўвосень, і кожны раз яны працягваюцца па 4 месяцы.

У такім разе мужчыны прызыўнога ўзросту не змогуць пакідаць межы Беларусі на працягу васьмі месяцаў на год.

Еўрарадыё

нг