Беларуская Служба

Затрымалі дачку зняволенага Рыгора Кастусёва

24.04.2024 11:30
На відэа сілавікоў жанчына кажа, што ў 2020 годзе «аказвала садзейнічанне экстрэмісцкаму фармаванню «Вясна» і ў 2021 годзе зарэгістравалася ў боце плану «Перамога».
Ілюстрацыяфота: ilikeyellow/shutterstock

Адзін з праўладных тэлеграм-каналаў, блізкіх да сілавікоў, апублікаваў відэа аб затрыманні выкладчыцы магілёўскай аўташколы. Выданне «Медиазона» па відэа пазнала ў ёй Кацярыну Кастусёву, дачку палітзняволенага лідара партыі БНФ Рыгора Кастусёва, паведамляе Радыё Свабода.

На відэа сілавікоў жанчына кажа, што ў 2020 годзе «аказвала садзейнічанне экстрэмісцкаму фармаванню «Вясна» і ў 2021 годзе зарэгістравалася ў боце плану «Перамога».

Што канкрэтна ставяць у віну Кацярыне Кастусёвай, аўтары канала не ўдакладняюць.

Кацярына Кастусёва скончыла Акадэмію музыкі, выкладала ў магілёўскай школе музыкі, але была звольненая пасля выбараў 2010 году. Апошнім часам працавала ў адной з магілёўскіх аўташколаў.

Яе бацька, хворы на рак палітвязень Рыгор Кастусёў, 17 красавіка чацвёрты раз сустрэў дзень нараджэння за кратамі. Яму споўнілася 67 гадоў.

яс