Беларуская Служба

Беларускае «Радыё Марыя» засталося без студыі ў Мінску, збірае ахвяраванні на новае памяшканне

24.04.2024 13:09
Беларускае каталіцкае «Радыё Марыя» засталося без студыі ў Мінску. Дом, дзе працавала рэдакцыя, уласнік перабудуе пад жылы.
.
.screenshot

Цяпер каманда каталіцкага радыё шукае новае памяшканне. Беларусы-слухачы сабралі ўжо 60 тысяч рублёў, але праекту яшчэ патрэбная дапамога.

Бо нават калі не набываць, а браць у арэнду, нам трэба значныя выдаткі на абсталяванне належным чынам.

 

«Радыё Марыя» працуе ў Беларусі праз інтэрнэт, бо ўлады адмовілі ў ліцэнзіі на вяшчанне ў FM-прасторы.  Радыё працуе за ахвяраванні слухачоў, структуры Касцёла не фінансуюць працу радыё.

вх