Беларуская Служба

У Беларусі змянілі заканадаўства для ІП. Працаваць змогуць не ўсе

24.04.2024 13:40
Цяпер Міністэрства эканомікі працуе над спісам відаў дзейнасці, якія будуць дазволеныя індывідуальным прадпрымальнікам.
.
Рынак. Фота: Intex-press

Пералік мусіць складзены да 1 ліпеня. Хто не патрапіць у гэты спіс, будуць вымушаныя спыніць працу 31 снежня 2025 года або перайсці ў статус юрыдычных асобаў. Таксама ўстанаўліваецца абавязак пераходу да 1 студзеня 2026 года дзейных ІП у статус юрыдычнай асобы, што падразумявае іншую бухгалтэрыю, падаткаабкладанне.

Намесніца дырэктара Дэпартаменту прадпрымальніцтва Міністэрства эканомікі Ірына Бабачонак у эфіры дзяржаўнага тэлебачання заявіла, што папярэдне захаваецца магчымасць працы ў ІП у сферах рознічнага гандлю, перавозкі пасажыраў і тых будаўнічых работ, якія «не патрабуюць сур’ёзнай тэхналагічнай падрыхтоўкі».

22 красавіка  Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці. Раней Лукашэнка публічна абяцаў, што пацісне руку апошняму індывідуальнаму прадпрымальніку.

вх