Беларуская Служба

Беларусь распрацоўвае лазерную зброю

24.04.2024 15:26
Сцвярджаецца, што ўжо ёсць напрацоўкі.
.
.Фота: Міністэрства абароны РБ

У Мінску ў Цэнтральным Доме афіцэраў праходзіць выстава асноўных дасягненняў навукова-даследчага інстытута Узброеных Сілаў, прадпрыемстваў, якія звязаныя з міністэрствам абароны.

Намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь па навуковай рабоце палкоўнік Віктар Тумар заявіў, што выстава паказвае дасягненні не толькі Беларусі, але агулам закранае пытанні бяспекі краін СНД.

«Тут прадстаўлены асобныя вынікі, якія мы зараз можам прадэманстраваць. Паказана нашае ўзаемадзеянне працы з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, таксама з Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэтам, з Міністэрствам прамысловасці. Мы арыентуемся на тое, каб у нас было толькі сваё, беларускае. Цяпер мы з'яўляемся аднымі з лідараў у радыёэлектроннай барацьбе, у распрацоўцы радыёлакацыйных сістэм выяўлення розных аб'ектаў.

Таксама ў нас ёсць распрацоўкі па лазернай зброі. Мы ідзём непасрэдна да зброі, заснаванай на новых фізічных прынцыпах», — патлумачыў Тумар.

вх