Беларуская Служба

Амаль тысячу чалавек затрымалі за першыя тры месяцы 2024 года ў Беларусі

24.04.2024 16:11
З пачатку выбарчай кампаніі 2020 года праваабаронцы штодзённа фіксуюць факты рэпрэсій у Беларусі.
.
.spring96.org

Сітуацыя з парушэннем правоў чалавека ў краіне да гэтага часу застаецца катастрафічнай. Праваабаронцы «Вясны» падлічылі агульную лічбу затрыманняў за першы квартал 2024 года.

Па данных «Вясны», з 1 студзеня па 31 сакавіка ў Беларусі было зафіксавана 987 затрыманняў, з якіх трэць — жанчыны. Большасць затрыманняў прыйшлася на студзень — 406 затрыманняў. Менавіта тады КДБ зладзіў масавы рэйд за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. Акрамя гэтага, у 65 затрыманых ёсць непаўнагадовыя дзеці.

«Усе лічбы могуць быць значна большымі праз тое, што праваабаронцы не валодаюць усімі звесткамі пра рэпрэсіі», — адзначаецца ў паведамленні «Вясны».

вх