Беларуская Служба

Беларусі не запрасілі на Саміт міру ў Швейцарыі

25.04.2024 11:01
Кіраўніка МЗС Сяргея Алейніка спыталі, ці будуць удзельнічаць Беларусь і Расія ў «мірным саміце» ў Швейцарыі.
Кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей АлейнікАўтар: International Maritime Organization — https://www.flickr.com/photos/imo-un/48683361493/, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=126722003

Беларусь не атрымлівала пакуль запрашэння ад швейцарскага боку да ўдзелу ў Саміце міру, паведаміў кіраўнік МЗС Сяргей Алейнік.

«Ведаем, што такі саміт рыхтуецца. Лічым, што адсутнасць запрашэння абсалютна не адлюстроўвае тую рэальнасць, якая складваецца ў еўрапейскім рэгіёне, і той уклад, які Беларусь уносіла і працягвае ўнасіць у мірнае ўрэгуляванне ўкраінскага крызісу.

Мы натуральна, зыходзім з таго, што любыя мерапрыемствы любыя канферэнцыі, якія тычацца еўрапейскай бяспекі без удзелу Беларусі і Расіі не маюць ні перспектывы, ні сэнсу», — адказаў Алейнік.

Саміт міру па Украіне адбудзецца 15-16 чэрвеня ў Швейцарыі. Ён будзе накіраваны на стварэнне канкрэтнай дарожнай карты зaканчэння вайны. Расія не будзе прымаць удзел у саміце, але швейцарскі ўрад выказаў спадзяванне, што прадстаўнікі Расіі калі-небудзь змогуць далучыцца да абмеркавання мірнага ўрэгулявання ва Украіне, нагадвае «Наша Ніва».

IAR/аз