Беларуская Служба

Лукашэнка прыгразіў палітычным эмігрантам пераследам іх родных у Беларусі

25.04.2024 13:49
Родныя, што засталіся ў Беларусі, як закладнікі.
  .
«Усебеларускі народны сход».president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка падчас абмеркавання нацыянальнай бяспекі на Усебеларускім нацыянальным сходзе стаў адкрыта пагражаць сваім палітычным праціўнікам, якія з’ехалі за мяжу, закладнікі — іх родныя, што засталіся ў Беларусі.

«Усе тыя, хто сёння збіраюцца нападаць на Беларусь і рыхтуюцца там, не забывайце, што вы вельмі моцна шкодзіце сваім родным.

Не забывайце, што ў вас тут нейкая маёмасць ёсць — раю забыць пра гэту маёмасць. Але не стаўце пад удар сваіх родных. Не буду далей працягваць — ведаеце, ва што гэта можа выліцца», — сказаў Лукашэнка.

вх