Беларуская Служба

Сейм Літвы канчаткова адхіліў прапанову абмежаваць беларусам паездкі на радзіму

25.04.2024 14:36
Літоўскі парламент 25 красавіка канчаткова адхіліў папраўкі ў закон, якія абмяжоўваюць паездкі на радзіму грамадзян Беларусі і Расіі.
.
.lrs.lt

Дэпутаты Сейма Літвы 23 красавіка адхілілі дзве папраўкі да законапраекта аб абмежавальных мерах у дачыненні да беларусаў і расіян з прапановай пазбаўляць іх віду на жыхарства за паездкі на радзіму часцей за адзін раз на год, а таксама адзін раз на тры месяцы.

Разгляд базавага законапраекта быў прызначаны на 25 красавіка.

Адзін з аўтараў паправак кансерватар Аўдронюс Ажубаліс заяўляў, што абмежаванне паездак беларусаў, якія жывуць у Літве, і расіян на радзіму дапаможа службам «правяраць і кантраляваць плыні».

Папраўкі да закона аб абмежавальных мерах адносна ваеннай агрэсіі супраць Украіны XIV-1888, якія прадугледжваюць дадатковыя магчымасці для пазбаўлення беларусаў і расіян ВНЖ, былі зарэгістраваныя ў Сейме Літвы 9 красавіка.

У той жа дзень Ціханоўская заявіла, што важна ізаляваць рэжым Аляксандра Лукашэнкі, а не беларусаў. Пры гэтым дэмлідар перасцерагла беларусаў — асабліва ўладальнікаў «гуманітарнай візы або палітычнага прытулку» — ад паездак на радзіму.

Паводле pozirk.online/вх