Беларуская Служба

38 гадоў таму здарылася катастрофа на Чарнобыльскай атамнай станцыі

26.04.2024 08:09
Аварыя на ЧАЭС мела вялікія наступствы.
     2023 .
Чарнобыльскі марш у Варшаве ў 2023 годзе.Фота: Агнешка Каміньска

Чацвёрты энергаблок ЧАЭС быў запушчаны ў прамысловую эксплуатацыю ў снежні 1983 года. На 25 красавіка 1986 года на ЧАЭС было намечана правядзенне праектных выпрабаванняў адной з сістэм забеспячэння бяспекі на чацвёртым энергаблоку, пасля чаго рэактар планавалася спыніць для правядзення планавых рамонтных работ.

З-за дыспетчарскіх абмежаванняў спыненне рэактара некалькі разоў адкладалася, што выклікала пэўныя цяжкасці з кіраваннем магутнасцю рэактара.

26 красавіка ў 1 гадзіну 24 хвіліны адбыўся некантралюемы рост магутнасці, які прывёў да выбухаў і разбурэння значнай часткі рэактарнай устаноўкі. У розных памяшканнях і на даху пачаўся пажар.

У выніку аварыі ў атмасферу быў выкінуты практычна ўвесь спектр радыенуклідаў, якія назапасіліся ў рэактары да моманту выбуху, у тым ліку ёду-131, цэзію-134, цэзію-137, стронцыю-90.

У першыя тыдні пасля аварыі асаблівую небяспеку для людзей уяўляў радыеактыўны ёд, ізатопы якога, паступіўшы ў арганізм, канцэнтруюцца ў шчытападобнай залозе і выклікаюць яе апрамяненне. Усяго атмасферу было выкінута радыеактыўных рэчываў у 300 разоў больш, чым пасля атамнай бамбардзіроўкі Хірасімы ў 1945 годзе. Звыш 70% радыенуклідаў аселі на тэрыторыі Беларусі.

Чарнобыльская катастрофа паўплывала на ўсе сферы жыццядзейнасці чалавека, ад яе наступстваў пацярпелі каля 2 мільёнаў жыхароў Беларусі, у тым ліку больш як паўмільёна дзяцей.

Савецкія ўлады імкнуліся замаўчаць спачатку не толькі маштаб трагедыі, але і сам яе факт.

Наша Ніва

нг