Беларуская Служба

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» песню спевака AP$ENT (ВІДЭА)

26.04.2024 12:28
«Голод, мор, чума - в общем, всё хорошо... Абы не было войны».
      APENT
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» песню спевака AP$ENTYouTube/screen

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» песню спевака AP$ENT. Гаворка пра кампазіцыю «Песенка весёлого белоруса», паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Адпаведнае рашэнне прынятае судом Гомельскага раёна.

Песня выйшла ў чэрвені 2020 года і мае больш за 500 тыс. праслухоўванняў толькі на афіцыйным профілі спевака ў Youtube.

«Голод, мор, чума - в общем, всё хорошо,

А звезда Полынь попала в реки.

Местный Армагеддон - ну и что,

Абы не было войны» -

такія словы гучаць у песні.