Беларуская Служба

Кіберпартызаны паведамілі пра ўзлом сайту КДБ

26.04.2024 17:03
Для пацвярджэння сваіх дзеянняў кіберпартызаны выклалі спіс адміністратараў сайту Камітэту дзяржбяспекі.
Будынак КДБ у Мінску Shutterstock.com/kateafter

Кіберпартызаны прызналі сваю датычнасць да ўзлому сайту КДБ яшчэ ўвосень 2023 года. Пра гэта ўдзельнікі кібергрупоўкі напісалі ў сваім тэлеграм-акаўнце. 

«Афіцыйны сайт КДБ РБ не працуе ўжо больш за 2 месяцы. А ўсё таму, што кіберпартызаны прабраліся туды яшчэ ўвосень 2023 года і выпампавалі ўсю даступную інфармацыю. Працягваем жахаць па дыктатуры», – гаворыцца ў паведамленні. 


Скрыншот з сайту Камітэту дзяржаўнай бяспекі     Крыніца: Киберпартизаны BY/Telegram
Скрыншот з сайту Камітэту дзяржаўнай бяспекі Крыніца: Киберпартизаны BY/Telegram

Для пацвярджэння сваіх дзеянняў кіберпартызаны выклалі спіс адміністратараў сайту Камітэту дзяржбяспекі, а таксама базу звестак сайту і логі серверу, паведамляе «Белсат».

вс