Са спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў упершыню выключылі адзін пункт. Гаворка пра зборнікі твораў Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, паведамляюць праваабаронцы «Вясны» з Брэста.
Паўгода на сайце Міністэрства інфармацыі было пазначана, што творы Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча – «экстрэмісцкія матэрыялы» згодна з рашэннем Жыткавіцкага суда за 8 лістапада 2023 года.
Але цяпер замест кніг напісана «адменена». Пры гэтым удакладняецца, што рашэнне раённага суда адмяніў прэзідыум Гомельскага абласнога суда 11 сакавіка 2024 года.
«Экстрэмісцкімі матэрыяламі» былі прызнаныя прадмова Язэпа Янушкевіча да кнігі, а таксама тэксты твораў «Плывуць вятры» і «Гутарка старога дзеда», што прыпісваюцца Дунін-Марцінкевічу.
вс