12 траўня канцэрн «Белнафтахім» паведаміў, што на Тэгеранскай міжнароднай выстаўцы беларускія прадпрыемствы падпісалі шэраг дамоў «аб узаемаразуменні з іранскімі калегамі».
Эксперты амерыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) мяркуюць, што Беларусь працягвае расшыраць супрацу з Іранам на карысьць Расіі, - паведамляе svaboda.org.
«Беларусь і Іран актывізуюць двухбаковую супрацу. Беларускае дзяржаўнае агенцтва БелТА 12 траўня паведаміла, што беларускія нафтахімічныя прадпрыемствы падпісалі пагадненні аб супрацы з прадстаўнікамі іранскай нафтахіміі на выстаўцы Iran Oil Show. У мінулым Беларусь і Іран імкнуліся да пашырэння вайсковай, эканамічнай і тэхнічнай супрацы, ад чаго Расея, імаверна, часткова выйграе ў рамках саюзнай дзяржавы», — адзначаецца ў справаздачы ISW ад 12 траўня.
12 траўня канцэрн «Белнафтахім» паведаміў, што на Тэгеранскай міжнароднай выстаўцы беларускія прадпрыемствы падпісалі шэраг дамоў «аб узаемаразуменні з іранскімі калегамі».
У той жа час канцэрн не ўдакладніў назвы беларускіх і іранскіх прадпрыемстваў, а таксама сутнасць падпісаных дакументаў.
эж