Беларуская Служба

Найменей 161 чалавек у красавіку быў асуджаны за палітыку

13.05.2024 14:47
Адной з тэндэнцыях крымінальнага пераследу праваабаронцы адзначаюць паўторнае затрыманне грамадзянаў, якія раней ужо цярпелі ад рэпрэсіяў.
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/BOONDARIN

Праваабаронцы «Вясны» зрабілі агляд рэпрэсіяў за красавік 2024 года. З іх справаздачы вынікае, што цягам красавіка беларускі рэжым асудзіў не менш за 161 чалавека паводле крымінальных артыкулаў па палітычных справах, - паведамляе belsat.eu

Лідарам па палітычных крымінальных справах стаў Мінск (асуджаныя 83 чалавекі), на другім месцы – Берасцейшчына (36 чалавек), на трэцім месцы – Гарадзеншчына, дзе было асуджана 12 чалавек. Пасля ідуць Гомельшчына і Мінская вобласць (асуджана па 10 чалавек). Найменей палітычных спраў зафіксавана на Магілёўшчыне (8) і Віцебшчыне (2).

Паводле ацэнак праваабаронцаў «Вясны», у агульнай колькасці асуджаных 111 – гэта мужчыны, 50 – жанчыны.

Адной з тэндэнцыях крымінальнага пераследу праваабаронцы адзначаюць паўторнае затрыманне грамадзянаў, якія раней ужо цярпелі ад рэпрэсіяў.

эж