Беларуская Служба

Праз заходнія санкцыі ў Мінску не могуць дабудаваць пяцізоркавы гатэль 

13.05.2024 18:18
Паводле інфармацыі BelPol, якое спасылаецца на атрыманы дакумент, размова ідзе пра асноўны абʼект у інвестыцыйным праекце па ўзвядзенні ў беларуская сталіцы элітнага гасцінічнага комплексу.
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/ vitec

Аб'яднанне былых сілавікоў BelPol паведаміла ў сваім тэлеграм-канале пра зрыў тэрмінаў будаўніцтва ў цэнтры Мінску 5-зоркавага гатэля, прычынамі называюцца заходнія санкцыі.

Паводле інфармацыі BelPol, якое спасылаецца на атрыманы дакумент, размова ідзе пра асноўны абʼект у інвестыцыйным праекце па ўзвядзенні ў беларуская сталіцы элітнага гасцінічнага комплексу.

Несвоечасовую рэалізацыю праекту інвестар тлумачыць дзвюма прычынамі: негатыўным уплывам санкцый «недружалюбных дзяржаў» у частцы абмежавання або забароны на ўвоз у Беларусь патрэбных матэрыялаў і абсталявання, а таксама неабходнасцю «рэструктураваць фінансаванне і ўсе разлікі па праекце з долараў на еўра».

Таксама паведамляецца пра адмову шэрагу замежных банкаў працаваць з Беларуссю.

эж