Беларуская Служба

На Віцебшчыне пачасціліся выпадкі судоў за «невыкананне ваенна-транспартнага абавязку»

14.05.2024 11:22
Аналіз судовых пастаноў паказаў, што рэгіянальнымі лідарам па колькасці выпадкаў «транспартнага ваеннага сабатажу» з'яўляецца прадпрыемствы Міёрскага раёна.
Ілюстрацыя Фота: Dmitry Kalinovsky/Shutterstock

«Віцебская Вясна» звяртае ўвагу на тое, што за чатыры месяцы 2024 году ў Віцебскай вобласці судамі было разгледжана ўжо 13 адміністратыўных спраў па артыкуле 24.40 КаАП РБ («Невыкананне ваенна-транспартнага абавязку»). Летась такіх разглядаў было толькі дзевяць, - паведамляе belsat.eu.

Аналіз судовых пастаноў паказаў, што рэгіянальнымі лідарам па колькасці выпадкаў «транспартнага ваеннага сабатажу» з'яўляецца прадпрыемствы Міёрскага раёна: у 2023 годзе праз суды прайшлі тры адміністратыўныя справы, а сёлета іх было ўжо сем.

Напрыклад, 22 красавіка суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч разгледзела адміністратыўную справу ў дачыненні дырэктара сельскагаспадарчага прадпрыемства «Любінава» Васіля Хамёнка. Пры праверцы ваенкаматам ААТ «Любінава» было ўстаноўлена, што яно не гатова ў выпадку вайны прадаставіць арміі неабходныя транспартныя сродкі.

эж