Суд над айцамі Андрэем Юхневічам і Паўлам Лемехам з ордэна Місіянераў Аблатаў Беззаганнай Марыі праходзіў дыстанцыйна. Рэсурс Katolik.life паведаміў, што іх асудзілі, адпаведна, на 10 і 15 сутак.
У сваю чаргу затрыманую адначасова са святарамі маладую парафіянку яшчэ не судзілі. Яе адпусцілі да суда, які прызначаны на канец тыдня. Верніцы ставяць у віну захоўванне «экстрэмісцкіх матэрыялаў» - за падпіску ў сацсетцы на інфармацыйную старонку, абвешчаную «экстрэмісцкай».
Паводле вернікаў, у ізалятар і ў міліцыю звяртаўся асабіста біскуп віцебскі Алег Буткевіч, але нават яму адмовілі ў інфармацыі наконт святароў.
вс