Беларуская Служба

Ціханоўская на Радаўніцу: Не ўсе сёння маюць магчымасць пайсці на могілкі да родных

14.05.2024 13:47
«...Але, нягледзячы на складанасці, сваё неба мы носім з сабою, а родных людзей трымаем у сэрцы. Здолеем і гэта! Са святам!».
Святлана ЦіханоўскаяЗдымак: Офіс Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды праваслаўнага свята Радаўніцы. Палітык адзначыла, што не ўсе сёння маюць магчымасць прыехаць да блізкіх на могілкі. 

«Дарагія мае, шчыра віншую вас з Радаўніцай! Гэты дзень для нас заўжды быў важны, бо беларусы добра ведаюць, якую падтрымку дае сям’я. Сёння мы не проста згадваем продкаў, а нібыта адчуваем іх жывымі побач з намі. Мы ўваскрашаем у памяці іх выявы, дзелімся з імі радасцямі і навінамі», - зазначыла выбраная прэзідэнт Беларусі. 

«Не ўсе сёння маюць магчымасць пайсці на могілкі да родных і блізкіх. Гэта вельмі балюча, бо рэжым намагаецца забраць у нас нават магчымасць трымацца за карані. Мы не можам прыбрацца на могілках, прынесці кветкі, дакрануцца да крыжоў… Але, нягледзячы на складанасці, сваё неба мы носім з сабою, а родных людзей трымаем у сэрцы. Здолеем і гэта! Са святам!», – напісала лідар дэмакратычных сіл у сваім Тэлеграм-канале.

вс