Беларуская Служба

У базу «дармаедаў» уключылі чалавека з інваліднасцю і непрацоўнай групай

14.05.2024 16:10
У 1993 годзе яму вызначылі другую групу інваліднасці з дзяцінства – дзіцячы цэрэбральны параліч. 
ВадаSkitterphoto/pixabay.com/CC0 Public Domain

У спіс «дармаедаў» у Магілёве ўключылі чалавека з інваліднасцю і непрацоўнай другой групай, паведамляе праваабарончы рэсурс MAYDAY.TEAM. Гэта дэмакратычны актывіст Сяргей Гіркін. 

У 1993 годзе яму вызначылі другую групу інваліднасці з дзяцінства – дзіцячы цэрэбральны параліч. Мужчына быў пастаянным удзельнікам акцый пратэсту апазіцыі з пачатку 1990 гадоў. Гіркіна не раз затрымлівалі, складалі пратаколы і штрафавалі. 

Каля пяці гадоў таму Сяргей Гіркін пераехаў жыць у Польшчу. Ён не атрымліваў беларускай пенсіі па інваліднасці, але захаваў беларускае грамадзянства. 

Сёлета ў маі яму налічылі за камунальныя паслугі ў паўтара раза больш, чым заўсёды, бо ён надалей прапісаны ў кватэры.

вс