Беларуская Служба

Рух праз беларуска-літоўскую мяжу стане яшчэ больш складаным

18.05.2024 17:27
Пры планаванні перасячэння беларуска-літоўскай мяжы ў гэтыя дні мытнікі раяць улічваць абставіны і, пры магчымасці, выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху.
Літоўскі памежнік на ахове мяжы з БеларуссюФота: State Border Guard Service/Lithuania/X

18 і 19 мая ў пункце пропуску «Каменны Лог» на мяжы з Літвой адбываецца ўкладка асфальтабетоннага пакрыцця, паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі. У ведамстве зазначылі, што ў сувязі з рамонтнымі працамі могуць назірацца цяжкасці ў руху аўтамабільнага транспарту.

Пры планаванні перасячэння беларуска-літоўскай мяжы ў гэтыя дні мытнікі раяць улічваць абставіны і, пры магчымасці, выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху.

1 сакавіка бягучага года літоўскі ўрад прыняў рашэнне закрыць памежныя пункты пропуску «Лаварышкі» (з боку Беларусі «Катлоўка») і «Райгардас» («Прывалка»).

Раней на мяжы Літвы і Беларусі працавала шэсць кантрольна-прапускных пунктаў. У жніўні 2023 года былі закрытыя «Шумск» («Лоша») і «Цверач» («Відзы»).

Цяпер перасекчы мяжу з Літвой можна толькі праз два КПП: «Мядзінінкай» («Каменны Лог») і «Шальчынінкай» («Беняконі»).

вс