Беларуская Служба

Сярэдні конкурс у Ліцэй БДУ імя Дзяржынскага ўпаў у паўтара раза

09.07.2024 14:38
Самым папулярным профілем сёлета стаў грамадазнаўчы.
Ліцэй БДУФота з тэлеграм-канала Ліцэя БДУ

У Ліцэй БДУ залічылі 264 абітурыентаў са 1133 прэтэндэнтаў, паведамляе "Наша Ніва" са спасылкай на сайт ўстановы.

Атрымліваецца, у сярэднім па ўстанове на адно месца прэтэндавалі 4,3 чалавека. Летась сярэдні конкурс на паступленне быў 7 чалавек. Гэта значыць, ён упаў у 1,6 раза.

Другі год запар самым папулярным профілем застаецца грамадазнаўчы. Паўпрахадны бал склаў 103.
На другім месцы філалагічны – 96,75. На трэцяй пазіцыі гісторыка-грамадазнаўчы – 95,5.

Далей ідуць інфарматыка-матэматычны (інфарматыка, матэматыка) – 93,5; эканамічны (матэматыка, грамадазнаўства) – 93,5; фізічны (фізіка, матэматыка) – 91,7, матэматычны (матэматыка, фізіка) – 84,5; гуманітарны (беларуская мова, гісторыя Беларусі) – 81,25.

Усяго ў ліцэі студэнты навучаюцца па 12 профілях.

У чэрвені Ліцэю БДУ прысвоілі імя Фелікса Дзяржынскага. З кастрычніка 2023 года навучальную ўстанову ўзначальвае Таццяна Мамчыц.

нг