Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі збанкрутаваў вядомы вытворца касметыкі

10.07.2024 17:05
Справу аб банкруцтве ТАА «Амбітрэк» ужо распачаў Эканамічны суд Мінску.
Доларыpixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі збанкрутаваў вядомы вытворца касметыкі. Справу аб банкруцтве ТАА «Амбітрэк» ужо распачаў Эканамічны суд Мінску, паведамляе «Белсат».

Раней гэтая кампанія была вядомая як «Фабрыка прыгажосці Бел». Яна займалася вытворчасцю крэмаў, шампуняў, спрэяў і іншых касметычных прадуктаў. Затым была перайменаваная.

Цяпер некалі папулярны вытворца вінен крэдыторам больш за 552 тыс. беларускіх рублёў. Аб пачатку судовага вядзення паведамляецца на сайце Адзінага дзяржаўнага рэестру звестак аб банкруцтве.

Вядома, што пастанову аб ліквідацыі прадпрыемства адзіны яго заснавальнік – ТАА «БЛіК Сэрвіс» – прыняў яшчэ ў канцы 2022 года. Але з прычыны запазычанасці ліквідаваць «Амбітрэк» тады не ўдалося.

Канчатковае рашэнне пра лёс кампаніі суд прыме 17 верасня. Да гэтага моманту патрабаванні крэдытораў да яе прыпыненыя.

аз

У Беларусі збанкрутаваў вядомы вытворца каўбас па польскіх рэцэптах

18.06.2024 16:03
Кампанія «Прыбужжа Груп» працавала ў Беларусі з 2019 года.