Беларуская Служба

Хрысціянскі інфармацыйны сайт заблакавалі ў Беларусі і Расіі

15.07.2024 13:06
 .
Ілюстрацыйнае фота.katolik.life

На тэрыторыі Беларусі заблакавалі доступ да сайта katolik.life «на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі», гаворыцца ў паведамленні, якое зʼяўляецца пры спробе зайсці на сайт. Яшчэ раней доступ да рэсурсу быў заблакаваны ў Расіі.

«Прычыны афіцыйна ніхто не паведаміў, але яны для нас відавочныя – мы расказваем не толькі пра пазітыў, але і пра закрыты Чырвоны касцёл, пра арышты святароў, пра тое, як вернікі перажываюць вайну. Бо гэта таксама, нажаль, стала для шматлікіх часткай «каталіцкага жыцця». Мэта Katolik.life – адлюстроўваць рэальнасць такой, якая яна ёсць. Мы рады і ўдзячныя Богу, што апошнія гады гэта ўдавалася рабіць», – гаворыцца ў звароце рэдакцыі.

Да блакіроўкі сайт у дні абнаўленняў наведвалі больш за 1000 чалавек у суткі. Навіны з жыцця каталіцкіх вернікаў Беларусі перадрукоўвалі многія медыя.

Рэдакцыя заклікае карыстальнікаў з Беларусі заходзіць на сайт праз VPN, а таксама плануе публікаваць інфармацыю ў Тэлеграм і ў каталіцкіх пабліках.

вх