Беларуская Служба

18 ліпеня ў Мінску выпала рэкордная колькасць ападкаў за ўсю гісторыю мэтэаназіранняў

18.07.2024 21:11
Вада заліла, між іншым, дзве станцыі метро «Парк Чалюскінцаў» і «Усход», якія праз гэта часова закрывалі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. pixabay.com/CC0 Public Domain

Залева ў Мінску 18 ліпеня стала наймацнейшай за ўсю гісторыю мэтэаназіранняў, вынікае са звестак Белгідрамету. Паводле яго, 18 ліпеня на мэтэастанцыі на праспекце Незалежнасці ў Мінску выпала 88 мм ападкаў, паведамляе «Свабода».

Папярэдні раз Белгідрамет паведамляў пра «самы інтэнсіўны дождж за ўсю гісторыю мэтэаназіранняў» у ліпені 2017 года. З 18-й гадзіны 25 ліпеня да 4-ай гадзіны 26 ліпеня ў Мінску выпала 77 міліметраў ападкаў. Намесніца начальніка службы гідрамэтэаралагічных прагнозаў Белгідрамету Святлана Рыбакова тады адзначала, што гэта «87% месячнай ліпеньскай нормы ападкаў» і «абсалютны рэкорд за ўсю гісторыю мэтэаназіранняў».

Яшчэ больш ранні высокі ўзровень ападкаў у Мінску, паводле прадстаўніцы Белгідрамету, быў зафіксаваны ў ліпені 1973 году, калі выпала 73,5 міліметра ападкаў.

Па стане на 13:00 18 ліпеня 2024 года ў выніку залевы ў Мінску падтапіла 38 участкаў дарог, паркінг, адзін будынак і два падземныя пераходы, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі. Вада заліла дзве станцыі метро «Парк Чалюскінцаў» і «Усход», якія праз гэта часова закрывалі.

аз

Тры літры вады, шмат садавіны і агародніны, якасныя сонечныя акуляры – эксперты раяць, як справіцца са спёкай

18.07.2024 18:01
Калі ў спякотны дзень мы збіраемся, напрыклад, на пляж, то бутэрброд з жоўтым сырам можа прынесці больш шкоды, чым карысці, перасцерагаюць адмыслоўцы.