Са жніўня 2021 года па сакавік 2024 года паводле справаздачы «Прахода няма. Смерць мігрантаў на мяжы Еўрасаюзу з Беларуссю» задакументавана 116 смерцяў, піша MOST са спасылкай на газету Wyborcza. Звесткі пра яшчэ 10 памерлых паступілі ўжо пасля заканчэння працы над справаздачай.
Найбольш частымі прычынамі смерці мігрантаў былі пераахаладжэнне і знясіленне з-за доўгага знаходжання ў прымежным лесе. 11 цел знайшлі ў рэках, якія мігранты спрабавалі пераплысці. Пяць чалавек загінулі ў аўтакатастрофах: машыны, якімі кур'еры спрабавалі іх перавезці, траплялі ў аварыі пры спробе ўцячы ад паліцэйскіх або пагранічнікаў.
Не ўсе целы ўдалося апазнаць, сваякі многіх загінулых не знойдзены. Не менш як дзевяць жанчын мелі выкід і страцілі дзіця падчас спроб перайсці мяжу.
Крыніца: Медиазона. Беларусь/юл