Працоўная група ААН па адвольных затрыманнях 18 ліпеня апублікавала дакумент, у якім яна прызнае зняволенне заснавальніка Праваабарончага цэнтра «Вясна», лаўрэата Нобэлеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага парушэннем міжнароднага права і патрабуе яго неадкладна і безумоўна вызваліць, а таксама надаць яму права на кампенсацыю і іншыя рэпарацыі ў адпаведнасці з міжнародным правам.
Працоўная група прыйшла да высновы, што права Алеся Бяляцкага на прэзумпцыю невінаватасці было парушана як заявамі ключавых дзяржаўных чыноўнікаў, так і тым, што ён быў вымушаны сядзець падчас судовага працэсу ў металічнай клетцы, што магло выклікаць перадузятасць суддзяў.
Працоўная група адзначыла і «выразную мадэль стаўлення ўладаў да Бяляцкага на падставе ягоных палітычных перакананняў ды ягонай дзейнасці ў якасці праваабаронцы».
Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл