Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Эмануэлем Макронам

19.07.2024 14:13
Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл абмеркавала з прэзідэнтам Францыі вызваленне палітвязняў і падтрымка беларускай граамадзянскай супольнасці на міжнароднай арэне.
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/tsikhanouskaya

Падчас саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці беларуская лідарка сустрэлася з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам.

Важнай тэмай дыялогу стала пытанне дапамогі і вызвалення беларускіх палітвязняў. Святлана Ціханоўская заклікала прэзідэнта асабіста звярнуць увагу на праблему і паспрыяць вызваленню палітзняволеных: іх становішча – усё больш крытычнае.

Асобна беларуская лідарка распавяла Макрону пра палітычную сітуацыю ў Беларусі і падкрэсліла: рэжым Лукашэнкі і Расія дагэтуль працягваюць уцягваць Беларусь у вайну супраць Украіны.

Напрыканцы лідарка падзякавала Францыі за прызначэнне спецпасланніцы па Беларусі і падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці. Бакі дамовіліся працягваць кансультацыі на рабочым узроўні.

Пасля сустрэчы Святлана Ціханоўская адзначыла: «Я вельмі ўдзячная Францыі за пазіцыю ў дачыненні да Беларусі: краіна выдае візы, а таксама падтрымлівае беларусаў і дэмакратычныя сілы на міжнароднай арэне. Нам хацелася б больш актыўнага супрацоўніцтва, і нам патрэбна дапамога прэзідэнта Макрона – асабліва ў пытанні вызвалення палітвязняў. Мы будзем змагацца за кожнага з іх».

Крыніца: Светлана Тихановская/юл