Павел Шурмей (пазыўны «Дзядзька») афіцыйна прызначаны часова выконваючым абавязкі камандзіра Палка Каліноўскага. Дзяніс Прохараў («Кіт») перадаў яму свае абавязкі. Аб перастаноўках у кіраўніцтве палка стала вядома ў пачатку ліпеня, аднак афіцыйная інфармацыя была агучаная толькі 19 ліпеня, – паведамляе reform.news.
«Часова-выконваючым абавязкі камандзіра Палка імя Кастуся Каліноўскага прызначаны Павал «Дзядзька» Шурмей. Дзяніс «Кіт» перадаў яму абавязкі камандзіра палка. Дадзенае прызначэнне было адобрана камандзірам часткі», – гаворыцца ў заяве.
Прызначэнне праводзіцца ў рамках рэформ па павышэнні эфектыўнасці падраздзялення, якую полк пачаў у красавіку гэтага года. Праца над рэформамі працягнецца, заяўляе полк.
«ПКК працуе над тым, каб фінасавая справаздачнасць палка была празрыстай. Мы жадаем узмацніць давер да Палка беларусаў, валанцёраў ды агулам усіх, хто падтрымліваў нас усю гэтую гадзіну. Дзяніс Кіт зараз займаецца іншымі важлівымі кірункамі палка, пра якія мы паведамім пазней», – гаворыцца ў заяве.
Павел Шурмей – беларускі вясляр, які прымаў удзел у дзвюх Алімпійскіх гульнях. Ён адзін з беларускіх добраахвотнікаў Палка імя Кастуся Каліноўскага. У сакавіку 2023 года стала вядома, што ў Беларусі завочна распачалі крымінальную справу супраць Паўла Шурмея. У чэрвені паведамлялася, што ў Расіі яго аб'явілі ў вышук. Даныя Паўла зʼявіліся ў базе вышуку МУС Расіі. Супраць яго распачалі крымінальную справу за службу ў Палку Каліноўскага.
эж