Беларуская Служба

У Брэсце працягваюць судзіць пенсіянерку за данаты палітвязням

02.08.2024 15:12
Жанчына ўжо была асуджаная ў снежні 2022 года за «абразу прадстаўніка ўлады» на 1,5 года «хатняй хіміі».
Ілюстрацыяфота: ilikeyellow/shutterstock

У Брэсцкім абласным судзе працягваецца крымінальны судовы працэс над палітзняволенай Наталляй Малец за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Справу разглядае суддзя Руслан Сянько, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Жанчына ўжо была асуджаная ў снежні 2022 года за «абразу прадстаўніка ўлады» на 1,5 года «хатняй хіміі».

У верасні 2023 года жанчыну зноў затрымалі і змясцілі пад варту. Сілавікоў зацікавіла «падазроная актыўнасць жанчыны ў ажыццяўленні грашовых пераводаў». Хутчэй за ўсё, затрыманне звязана з удзелам Наталлі Малец у закрытай суполцы «Письма Солидарности Беларусь 2020» ў «Фэйсбуку», якую ў снежні прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».

вс