За паведамленні ў бот «Чорнай кнігі Беларусі» затрымалі мужчыну, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна» са спасылкай на рэжымны Тэлеграм-канал сілавікоў. Сцвярджаецца, што мужчына ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, быў падпісаны на «экстрэмісцкія рэсурсы», а таксама дасылаў інфармацыю ініцыятыве «Чорная кніга Беларусі».
На тэлефоне ў затрыманага знайшлі відэа з акцый пратэсту – сілавікі пагражаюць затрыманнямі тым, каго знойдуць на іх.
Паводле інфармацыі «Медыязоны» затрыманага завуць Аляксандр Рымашэўскі.
вс