Аднаго з каталіцкіх ксяндзоў у Беларусі залічылі ў «дармаеды», паведамляе katolik.life.
Адпаведны ліст ксёндз атрымаў напрыканцы ліпеня ад мясцовай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. У лісце гаварылася, што звесткі пра яго знаходзяцца ў базе звестак працаздольных грамадзян, не задзейнічаных у эканоміцы.
Гэта стандартны «дармаедскі ліст», які рассылаюць беларусам, што не маюць афіцыйнага працаўладкавання і не плацяць падаткі. У ім гаворыцца, што з іх будзе спаганяцца поўная аплата камунальных паслуг па месцы рэгістрацыі. Камісія прапануе пацвердзіць занятасць у эканоміцы або дапамагчы ўладкавацца на працу.
Ксёндз даслаў у камісію тлумачэнне і даведку, што ён служыць у парафіі. Паводле закона, духоўных асоб не ўключаюць у базу незанятых у эканоміцы.
Афіцыйна ў Каталіцкім касцёле духавенства пераважна не мае заробку – ні дзейныя святары, ні эмерыты (пенсіянеры). «Бывае, што і ёсць, але ўсё ж пераважна няма. Святар звычайна ажыццяўляе асабістае ўтрыманне за кошт ахвяраванняў, якія атрымліваюцца за адпраўленне святой Імшы. Каб весці нармальнае і нават годнае жыццё, гэтага дастаткова», – кажа ён.
вс