Намеснік прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Кабінета Павел Баркоўскі сказаў:
«Тое, што нам прапануюць заходнія партнёры, гэта ў лепшым выпадку падарожнік, які можна прыляпіць да раны. Гэтыя формы падтрымкі скіраваныя на кароткатэрміновыя рэчы, на тое, каб аказаць гуманітарную дапамогу беларускай адукацыі і навуцы. Яны скіраваныя на тое, што беларускія настаўнікі і вучоныя прыедуць у Еўропу, асімілююцца і інтэгруюцца ў гэтыя межы – і тое, з вялікім пытаннем, бо ў Еўропе свая канкурэнцыя вялікая. Я ўжо маўчу, што гэта не адпавядае нашым нацыянальным інтарэсам ці нашай уласнай даследчай зацікаўленасці.
Пытанняў сістэмных вельмі шмат, нам сапраўды трэба будаваць супольнасці, бо ў Беларусі іх сістэмна разбураюць, а людзей, якія не гатовыя працаваць па правілах гульні рэжыму, пераследуюць».
АПК/ав