Беларуская Служба

Вясляр Яўген Залаты стаў срэбным прызёрам Алімпіяды ў Парыжы

03.08.2024 16:27
Гэта трэці медаль беларусаў.
Яўген Залаты PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

У фінальным змаганні па акадэмічным веславанні на дыстанцыі 2 000 метраў сярод мужчынскіх адзіночак Яўген Залаты паказаў час 6.42,96. Апярэдзіць яго здолеў толькі немец Олівер Зэйдлер. У фінале было шэсць удзельнікаў.

Фінал з удзелам Яўгена Залатога пераносілі на пазнейшы час праз тое, што аўтобус не змог своечасова даставіць беларуса на вяслярны канал праз паломку.

Да гэтага лепшым выступам мужчын-весляроў з Беларусі на Алімпійскіх гульнях было пятае месца Станіслава Шчарбачэні – На алімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра ў 2016 годзе.

Беларуская вяслярка Тацяна Клімовіч заняла восьмае месца на Алімпійскіх гульнях у Парыжы.

Гэта ўжо трэці медаль беларускіх спартоўцаў на Алімпіядзе ў Парыжы. Першы медаль беларусаў заваявала Віялета Бардзілоўская – срэбра ў скачках на батуце. Залаты медаль у скачках на батуце сярод мужчын заваяваў беларус Іван Літвіновіч.

Свабода/ав