Ад пачатку прэзідэнцкай кампаніі 2020 года ў Беларусі па палітычных матывах затрымалі больш за 50 тыс. чалавек. Гэтыя лічбы на канферэнцыі «Новая Беларусь» агучыў праваабаронца Леанід Судаленка, паведамляе «Еўрарадыё».
Палітзняволенымі за гэты час былі прызнаныя больш за 3 тыс. 380 чалавек. Каля 2 тыс. з іх ужо выйшлі з-за кратаў.
Паводле Судаленкі, на сённяшні дзень праваабаронцам вядома як мінімум пра 5 тыс. 472 чалавекі, асуджаных паводле палітычна матываваных крымінальных справаў. 1 тыс. 603 чалавекі асудзілі летась.
вс