Беларуская Служба

Роза Турарбекава выйшла з Каардынацыйнай рады

05.08.2024 16:44
Роза Турарбекава — гісторык і палітолаг, былы дацэнт кафедры міжнародных адносін БДУ.
Сяброўка міжнароднай камісіі КР Роза ТурарбекаваФота з сацыяльных сетак

Роза Турарбекава заявіла аб выхадзе з Каардынацыйнай рады па «шэрагу прычын». «Я пакідаю Каардынацыйную раду трэцяга склікання па шэрагу прычын, сярод якіх вызначальнымі сталі прычыны асабістага характару», — заявіла Турарбекава ў відэазвароце на сваім тэлеграм-канале.

Турарбекава падзякавала сябрам КР і выбаршчыкам, якія галасавалі за спіс «Наша справа», і заявіла, што працу над праграмай працягнуць яе паплечнікі па фракцыі, — паведамляе reform.news.

«Спадзяюся, што змагу аказваць пасільную дапамогу сваім паплечнікам па фракцыі, аднадумцам з іншых фракцый у нашай галоўнай мэце — дэмакратызацыі беларускага грамадства праз прадстаўніцтва інтарэсаў беларусаў», — заявіла Турарбекава.

Роза Турарбекава — гісторык і палітолаг, былы дацэнт кафедры міжнародных адносін БДУ. Уваходзіла ў склад КС 2-га склікання. На выбарах у 3-е скліканне КС узначальвала спіс «Наша справа», які набраў шэсць мандатаў.

эж

Ператрус адбыўся ў сяброўкі Каардынацыйнай рады Розы Турарбекавай

04.12.2023 08:16
Па «справе Каардынацыйнай рады» сілавікі правялі каля 200 ператрусаў па ўсёй краіне – у нібыта датычных да КР арыштоўвалі маёмасць, а іх саміх вінавацяць па шасці артыкулах Крымінальнага кодэксу.