Беларуская Служба

Эканаміст: «За 30 гадоў Лукашэнка вярнуў Беларусь у статус найбяднейшай краіны рэгіёна»

13.08.2024 08:40
Дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных пытаннях Алесь Аляхновіч даў ацэнку сучаснаму эканамічнаму развіццю Беларусі.
Ілюстрацыйны здымакScreenshot z Youtube

Алесь Аляхновіч у эфіры праграмы «Обычное утро» заявіў, што «пасля пачатка поўнамаштабнай вайны ва Украіне, Расія – гэта адзіная краіна, праз якую можа гандляваць Беларусь. З-за гэтай манаполіі расійскія прадпрыемствы маюць магчымасць усталёўваць высокія цэны на шкоду беларускім».

 Напрыклад, «Расія ўвяла забарону на экспарт сваіх прадуктаў нафтаперапрацоўкі, у тым ліку бензіну, і гэта тое, чым цяпер паспяхова карыстаецца Лукашэнка. Пры гэтым Беларусь прадае па цэнах ніжэй, чым калі б прадавала ва Украіну ці Польшчу, але для рэжыму важна прадаваць», зазначыў эксперт.

Алесь Аляхновіч падкрэсліў, што «30 гадоў назад мы з Польшчай па ВУП былі прыкладна на адным узроўні. Цяпер у Польшчы зарплата ў 3 разы больш, пенсія ў 4 разы больш і магчымасцяў рэалізаваць сябе больш. Таму мы назіраем за тым, як беларусы масава едуць у Польшчу, а не наадварот».

юл