У Мінскім гарадскім судзе агучылі вырак Ірыне Такарчук — палітзняволенай і маці былой палітзняволенай і блогеркі Вольгі Такарчук, піша «Краіна для жыцця».
Ірыну затрымалі 23 студзеня ў межах рэйду супраць родзічаў палітвязняў. Увесь гэты час яе трымалі ў СІЗА.
У выніку 64-гадовую жанчыну прызналі вінаватай у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Вырак — тры гады калоніі.
Дачка Ірыны — Вольга Такарчук, трапіла ў поле зроку карнікаў раней. Яна адседзела больш за год па палітычна матываванай справе. Пасля арышту маці Вольга з дзецьмі выехала з Беларусі.
Паводле падлікаў ПЦ «Вясна» зараз у Беларусі налічваецца 1384 вязні сумлення.
эж