Беларуская Служба

Айцішніка затрымалі за «негатыўныя каментары супраць грамадзян Расіі»

14.08.2024 15:21
Мяркуючы па відэа сілавікоў, у каментарах ён падтрымліваў Украіну, а таксама асуджаў дзеянні сілавікоў і падтрымліваў пратэст.
 .
Віталь Лазаровіч. Фота з яго старонкі Укантакце .

Віталю Лазаровічу 36 гадоў. Ён мінчук. Пасля сканчэння Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта ён троху папрацаваў у Акадэміі навук, а пасля пайшоў у IT. Цяпер працуе франтэнд-распрацоўшчыкам (чалавек, які робіць тую частку праграмы, якую бачыць карыстальнік) у адной з мінскіх кампаній, - піша «Наша Ніва». Яго затрымалі каля тыдня таму, а 8 жніўня далі суткі за «дробнае хуліганства».

Віталя вінавацяць у тым, што ён пакідаў каментары ў тэлеграме. Мяркуючы па відэа сілавікоў, у каментарах ён падтрымліваў Украіну, а таксама асуджаў дзеянні сілавікоў і падтрымліваў пратэст.

Губазікаўцы сцвярджаюць, што супраць Віталя завялі крымінальную справу.

эж