У судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 14 жніўня вынеслі прысуд паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) тром мясцовым жыхарам — Аляксандру Тарасевічу, Дзмітрыю Блашчэніцу, а таксама былому палітвязню Пятру Зіневічу.
Іх асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Суддзя Аксана Літвінчык прызначыла ўсім калонію — ад аднаго года і шэсць месяцаў да двух з паловай гады. Нягледзячы на тое, што Зіневіча раней амніставалі са зняццем судзімасці, цяпер яму прызначылі на год зняволення болей, чым астатнім.
Нагадаем, Пётр — былы палітзняволены, якога ў 2021 годзе асудзілі да двух гадоў «хіміі». 11 студзеня 2023 года з прымяненнем акта амністыі ён быў вызвалены ад адбыцця пакарання са зняццем судзімасці.
Вясна/ав