Беларуская Служба

Загадчыцу Сенненскай райбальніцы судзілі за экстрэмізм

28.08.2024 15:30
Імя Вольгі Васілёнак да нядаўняга часу значылася ў раскладзе ЦРБ у якасці загадчыцы тэрапеўтычнага аддзялення.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: DarkoStojanovic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Вольгу Васілёнак, якая працавала ў Сенненскай ЦРБ, учора судзілі за «распаўсюд экстрэмізму». І падобна, што жанчыну ўжо звольнілі з працы, паведамляе «Віцебская Вясна».

Спадарыню Васілёнак у Сянно ведаюць як добрага кардыёлога. Яе імя да нядаўняга часу значылася ў раскладзе ЦРБ у якасці загадчыцы тэрапеўтычнага аддзялення. Але зараз ім кіруе іншая жанчына ў статусе «выконваючай абавязкі».

Справу Вольгі Васілёнак па ч.2 арт. 19.11 КаАП суд Віцебскага раёна разглядаў 27 жніўня. І гэта другі выпадак, калі лекараў Сенненскай ЦРБ за «распаўсюд экстрэмізму» судзяць у іншым рэгіёне.

Магчыма, гэта робіцца адмыслова, каб не прыцягваць увагу мясцовых жыхароў да ідэалагічнай расправы над прадстаўнікамі вельмі паважанай прафесіі.

29 ліпеня на ТРК «Віцебск» паказалі перадачу пра барацьбу з «экстрэмізмам». У ёй гаварылася, што ў Сенненскай ЦРБ знайшлі 5 работнікаў, падпісаных на «экстрэмісцкія рэсурсы». Але абяцалі абмежавацца «прафілактычнымі размовамі».

аз

У Беларусі працягваецца масавая ліквідацыя грамадскіх аб'яднанняў

28.08.2024 14:43
Паводле Lawtrend, колькасць прымусова ліквідаваных арганізацый на канец ліпеня бягучага года складае не менш за 1 086.